Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

Праект "Алесі": "Знайдзіся, дзіця!" (Данііл)

28.06.2019 - Национальный центр усыновления

На долю гэтага дзесяцігадовага хлопчыка выпала шмат цяжкасцяў. З нараджэння Данііл выхоўваўся ў дзіцячых дамах. На жаль, з прыёмнай сям’ёй не пашанцавала: Данік вярнуўся ў прытулак. Гэта наклала адбітак на ягоны характар: хлопчык бывае імпульсіўны, не заўсёды стрыманы. Але ў той жа час ён ласкавы, добразычлівы і кантактны. У Данііла вялікае жаданне жыць у сям’і. Данік сам прызнаецца, што ў школе яму не хапае ўседлівасці, каб быць сярод лепшых вучняў. Справе дапамогуць цярплівыя і ўважлівыя бацькі, гатовыя прысвяціць час развіццю хлопчыка.

Магчыма, знойдзецца сям’я, якая захоча ўзяць пад сваю апеку гэтага разумнага і здольнага хлопчыка, адагрэць ягонае сэрца, якое перанесла шмат гора, але не ачарсцвела.

Дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Барысаўскага раёна”.  Тэлефоны 8 (177) 73-89-33, 8 (177) 95-92-90. 

28.06.2019 - Национальный центр усыновления