Насця
21.01.2020 - ДУА “Дзіцячы дом №5 г. Мінска”

Дванаццацігадовая Насця вучыцца ў 4 класе. Яна ўседлівая і акуратная, старанна выконвае ўсе заданні педагогаў. Асабліва любіць урокі працы: вязаць ці ствараць розныя вырабы ёй вельмі даспадобы. Наогул, Насця аддае перавагу творчым заняткам: малюе па шкле, вышывае стужкамі, лепіць з гліны. Ва ўважлівай і дапытлівай дзяўчынкі ўсё атрымліваецца нядрэнна. У вольны час яна любіць паглядзець тэлевізар. А яшчэ спявае ў хоры «Крынічка». Шматлікія захапленні не перашкаджаюць ёй весела праводзіць вольны час у кампаніі: у Насці шмат сябровак, яшчэ ў яе ёсць два браты, якія таксама жывуць у дзіцячым доме. Насця вельмі спраўная: разам з іншымі дзяўчаткамі ды хлопчыкамі любіць навесці парадак у групе, з задавальненнем дапамагае ў сталовай. Сярод сяброў і ўважлівых педагогаў яна добра пачуваецца, але хацела б у сям’ю, як любое дзіця. Магчыма, вы марыце пра тое, каб у вашым доме жыла дзяўчынка са спакойным, дапытлівым характарам і творчымі здольнасцямі? Гэта якраз Насця.

ДУА “Дзіцячы дом №5 г. Мінска”

Тэл. 8(017)365-54-94.