Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

Мiжнародны дзень роднай мовы

24.02.2022 - Дзяржаўная установа адукацыi «Ваўкавыскi дзiцячы дом»

 

             Мiжнародны дзень роднай мовы  штогод адзначаецца  21 лютага  ва ўсiм свеце. Мэта свята, прысвечанага  галоўнаму сродку зносiн памiж людзьмi -  не забываць традыцыi i  развiваць родную мову. У гэты дзень у многiх краiнах праходзяць акцыi ў падтрымку мовы зносiн, арганiзуюцца лекцыi,  выставы i прэзентацыi, праводзяцца конкурсы знаўцаў роднай мовы.

      Не маглi  пакiнуць без увагi  такi важны дзень i ў Ваўкавыскiм дзiцячым доме. Нашы выхаванцы любяць спаборнiцтвы, таму вырашылi правесцi святочнае мерапрыемства ў выглядзе  пазнавальна-забаўляльнай конкурснaй праграмы. Падрыхтоўку  ў групах пачали загадзя, таму ўсе прымалі  актыўны ўдзел. На пачатку  рабяты паслухалi інфармацыю бiблiятэкара аб гiсторыi гэтага свята,  даведалiся  аб колькасцi моў на планеце, шмат цiкавых фактаў аб мовах. Упершыню  пачулi выхаванцы аб мове эсперанта, паглядзелi фiльм телекампанii «Гродна» , прысвечаны заснавальнiку гэтай мовы Л.Заменгофу, якi некаторы час жыў i працаваў у горадзе Гродна.

Пасля пачалася конкурсная праграма. Напачатку патрэбна было сказаць як мага больш прывiтальных  слоў на мовах розных народаў. Тут удзельнiкам прыйшлося ўспомнiць i школьны курс замежных моў, i герояў мультфiльмаў, i свае паездкi за мяжу. А ў конкурсе чытачоў ужо ўдзельнiчалi i дзецi, i дарослыя. Вучнi прачыталi гумарыстычны верш на беларускай мове,  выхавацель прачытала ўрывак з паэмы А.С.Пушкіна «Руслан i Людмiла» на рускай мове, а бiблиятэкар гэты ж урывак прачытала па-украiнску. Рабяты з цiкавасцю слухалi i адзначылi, як шмат агульнага ў мовах нашых суседнiх народаў. Спадабаўся ўдзельнiкам i вяселы конкурс моўных загадак. Але конкурс «Знаўцаў роднай мовы» выклiкаў найбольшую цiкаўнасць i актыўнаць, таму што патрабаваў  калектыўнай  думкі i ўдзелу. Рабяты праявiлi сваю эрудыцыю, адукаванасць, усiм было цiкава ўнесцi сваё слова ў агульную  справу. Па водгуках самiх удзельнiкаў, атрымалася  цiкава, весела i карысна!

Дзяржаўная  установа адукацыi «Ваўкавыскi дзiцячы дом»

 

24.02.2022 - Дзяржаўная установа адукацыi «Ваўкавыскi дзiцячы дом»