Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

Калядкi у дзiцячым доме

19.01.2022 - ГУО «Волковысский детский дом».

 

Прыйшла Каляда,

дзверы адчыняйце!

Калядоушчыкау у хату

шчыра запрашайце!

 

   На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. Каляды – народнае зiмовае свята, якое людзі чакалі з нецярплівасцю.

 

 Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
 Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі! 

                (Артур Вольскi)

     Калядаваць было прынята у кожнай беларускай весцы. А зараз i у гарадах можна сустрэць калядоушчыкау. Калядоўшчыкі спяваюць песні-калядкі, з пажаданнямі здароўя, багацця і поспеху, віншуюць са святам Нараджэння Хрыстовага і жадаюць гаспадарам ўсялякага дабрабыту. Здауна  чакалi прыходу таких гасцей, лiчылася, што яны прыносяць шчасце на увесь год. 

    Вось i у дзiцячым доме, памятаючы пра гiстарычныя каштоунасцi, прайшлi калядкi. На свяце дзецi сустрэлiся з Казой, якая увасабляе дабрабыт, урадлівасць, багацце, Мядзведзем, Зорканошай i Механошай. Гучалi песнi, вершы и загадкi. А з якiм захапленнем дзецi гулялi у беларускiя народныя гульнi! Калядоўшчыкі атрымалi пачастункi i падарункi. Настрой ва усiх быу цудоуны!

 

Ваўкавыскi дзiцячы дом

19.01.2022 - ГУО «Волковысский детский дом».