Телефоны консультации:
Режим работы:
пн-пт c 9:00 до 17:30
  • РУС
  • БЕЛ
  • ENG

Экскурсія дзяцей прытулку ў храм

09.03.2022 - Сморгонский СПЦ

У халаднаватую, але з яркім сонечным святлом нядзельную раніцу, выхаванцы прытулку Смаргонскага СПЦ былі запрошаны айцом настаяцелям Сабора Праабражэння Гасподняга протаіерэем Анатоліям Разановічам ў храм.

Арганізацыі духоўна-маральнай выхаваўчай работы ў дзіцячым сацыяльным прытулку надаецца вялікая ўвага. Часта дзеці прытулку пытаюцца, чаму менавіта з імі такое здарылася, чаму яны патрапілі ў прытулак, чаму адным дастаюцца любячыя бацькі, добрая сям'я, а іншым не.Дык чаму адным з калыскі даецца тое, чаго іншыя не ў стане дасягнуць нават да канца жыцця, і нават не важна, што менавіта дасталася іншаму - машына, прыгожы дом, бездакорная сям'я...Жыццё складаецца не толькі з уласных намаганняў, але і з якасцей, умоў і абставін жыцця, якія найбольш нам карысныя ў духоўным сэнсе.Толькі ў перспектыве вечнасці ўсе нашы ўмовы жыцця набываюць тое ці іншае значэнне. Непахіснасць каштоўнасцяў - дабрыні, годнасці асобы і свабоды не няволіць чалавека, а чакае яго добраахвотнага ўдзелу, выразна падзяляе дабро і зло, не даючы змешваць іх межы і падмяняць паняцці. Клопат гэтага напрамку працы - паказаць чалавеку яго сапраўдны твар у люстэрку традыцый і сістэмы каштоўнасцяў.

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра будаўніцтва пяцікупальнага сабора, які можа змясціць да паўтары тысяч чалавек, ім дазволілі ўбачыць дзе спявае хор падчас багаслужэння. Яшчэ выхаванцы не толькі прынялі ўдзел у чаяванні з рознымі прысмакамі, але і самі частавалі ўсіх жадаючых прынаднымі блінамі.Гэта ім асабліва спадабалася, бо не сакрэт, што дзеці прытулку часта становяцца ўтрыманцамі, якія лічаць, што ім усе павінны.Уменне спачуваць і дапамагаць цяжка апісаць словамі, яго нашмат прасцей адчуць. Здаецца, выхаванцы прытулку адчулі, як прыемна дзяліцца з другімі.

Дырэктар Смаргонскага СПЦ

Ларыса Татарынава

 

09.03.2022 - Сморгонский СПЦ